Беларуская Служба

Міністр энергетыкі: У Польшчы не будзе дэфіцыту авіяцыйнага паліва

05.05.2026 16:32
Раней пра адмены рэйсаў з-за нястачы паліва паведамілі нямецкая Lufthansa і скандынаўская авіякампанія SAS. 
     .
Аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве.Фота: Shutterstock/Grand Warszawski

У Польшчы не чакаецца дэфіцыту авіяцыйнага паліва, — заявіў міністр энергетыкі Польшчы Мілаш Матыка.

Польшча сама вырабляе авіяцыйнае паліва і мае дастатковыя запасы, таму сітуацыя на ўнутраным рынку застаецца стабільнай. Міністр падкрэсліў, што праблем не прадбачыць і Польскія нацыянальныя авіялініі LOT.

— Наш нацыянальны перавозчык таксама не прагназуе ў гэтай сферы ніякіх турбулентнасцяў. Што тычыцца нашага рынку, то мы належным чынам абароненыя. Калі ж казаць пра сусветныя рынкі і рынак Заходняй Еўропы, то некаторыя краіны паведамляюць пра магчымыя перыядычны дэфіцыт паліва.

Мілаш Матыка ўдакладніў, што гэтае пытанне ўжо абмяркоўвалася з еўрапейскімі калегамі. Раней пра адмены рэйсаў з-за нястачы паліва паведамілі нямецкая Lufthansa і скандынаўская авіякампанія SAS. Абмежаванні таксама закранулі некалькі польскіх аэрапортаў.

iar/эж